Переводы стихов

Пераклад Джалаладдзіна Румі

Я не знаю языка оригинала, поэтому это не совсем перевод. Я основывался на:

Правобраз у кожнай рэчы ёсць,
аснова па-за намі.
Яе не знішчаць гнеў і злосць,
не здзьме яе вірамі.

Згасае водсвет, не святло.
Жыцця крыніцы ззянне
б’е ў сутнасць, бы прамень у шкло
люстэрка існавання.

Наш лёс — бы шлях метамарфоз,
усходы трансфармацый.
Да нафса тла святла Нябёс
таемных эманацый:

ты камнем стаў з этэру,
пасля — узышоў травой,
пасля — у звера цела
ўвайшоў душой жывой.

Ізноў метамарфоза —
і вось ты чалавек.
Свядомасць маеш, розум.
А скончыцца твой век —

анёлам светлым станеш.
Што страціў на зямлі —
нанова ты прыдбаеш
у нябеснай чысціні.

Шамс! у бездань пагрузіся,
спусціся з зорных высяў.
Да тайнаў мікракосму
душою датыкніся.